Падзеі адбываюцца вакол гомельскага асабняка, у якім сёння знаходзіцца музей гісторыі горада Гомеля. Снежань 1918 года.

Гомель ахоплены трывогай: нямецкія войскі пакідаюць горад, а з усіх бакоў наступаюць бальшавікі. Ірэна Лісоўская, гаспадыня старадаўняга асабняка, разам з сям’ёй вымушаная пакінуць родны дом.

Успаміны Лісоўскай аднаўляюць апошнія гадзіны перад уцёкамі, распавядаюць, якім быў Гомель да рэвалюцыі, і апісваюць небяспечны зімовы шлях праз раку Сож у бок Чарнігава напрыканцы 1918 года.

Гісторыя страчанага дома, вайны і спробы выратавацца — вачыма чалавека, які перажыў эпоху ўзрушэнняў.

Працяг — у наступнай серыі.

Матэрыалы 3 серыi

Аўтар ілюстрацый: Street Wind

Матэрыалы 3 серыi

TOP