Працягваем распавядаць пра гісторыю гомельскага асабняка, у якім сёння знаходзіцца Музей гісторыі горада Гомеля. Апошняя дарэвалюцыйная гаспадыня дома Ірэна Лісоўская пакінула ўспаміны пра Гомель 1918–1919 гадоў.

Небяспечны шлях да Чарнігава, узброеныя сутыкненні, трагічная гібель людзей і вымушанае вяртанне ў Гомель. Неўзабаве сямейны асабняк нацыяналізуюць, а ў яго сценах размесціцца ЧК.

Што сталася з сямейнымі рэліквіямі Лісоўскіх, куды знік партрэт Стэфана Баторыя і як склаўся лёс самой Ірэны? На падставе яе ўспамінаў адновім гісторыю страчанага дома і развітання з родным Гомелем

Матэрыалы 4 серыi

Аўтар ілюстрацый: Street Wind

Матэрыалы 4 серыi

TOP