Каб разабрацца, мы адправіліся ў іх летнюю рэзідэнцыю — Борхаў (цяпер Рэчыцкі раён). Там мы знайшлі легенду пра сямейны прывід, гісторыю бібліятэкі рэдкіх кніг і гісторыю старой капліцы маёнтка.
Сёння ад маёнтка Крушэўскіх нічога не засталося, але мы аднавілі ў 3D, як выглядаў флігель сядзібы ў Борхаве.
Галоўнай крыніцай нашага даследавання сталі ўспаміны Ірэны Лісоўскай — апошняй дарэвалюцыйнай гаспадыні гомельскага асабняка. Яна апісала жыццё шляхты і маёнткі, звязаныя з гісторыяй яе сям’і. Сёння яе мемуары захоўваюцца ў польскіх архівах.