«Зона адчужэння» — цыкл дакументальных відэаролікаў пра шляхецкія сядзібы, што захаваліся на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання ў Гомельскай вобласці.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС населеныя пункты былі эвакуяваныя, але ў былых вёсках дагэтуль стаяць руіны старадаўніх сядзібаў. Большасць гэтых мясцін закрытая для свабоднага наведвання.
Праект спалучае гістарычныя даследаванні, дакументальную здымку і 3D-рэканструкцыі архітэктурных аб’ектаў, дазваляючы ўбачыць не толькі тое, што засталося сёння, але і тое, як гэтыя месцы выглядалі раней.