Дзве часткі дакументальнага фільма аднаўляюць драматычную гісторыю ўцёкаў сям’і Лісоўскіх і іншых гамяльчан з горада зімой 1918–1919 гадоў, іх небяспечны шлях, і лёс сямейных скарбаў. У асабняку Лісоўскіх сёння знаходзіцца Музей гісторыі горада. Аднак гэтай гісторыі ў музейнай экспазіцыі няма.